Перевод песни Спадчына. Песняры и Янка Купала

Янка купала стихи на русском языке

Перевод песни Спадчына. Песняры и Янка Купала

Добрый день, дорогие друзья!
С вами поэт, переводчик, психолог Евгений Александрович Седов.

Представляю вашему вниманию профессиональный художественный перевод стихотворения Янки Купалы «Спадчына», в то же время это и лучший перевод песни «Спадчына» ансамбля «Песняры». Я перевёл стихотворение целиком, которое отличается от музыкальной композиции тем, что в песню некоторые строки не вошли, а другие повторяются там в виде припева. Сегодня у вас появилась возможность насладиться полным текстом произведения белорусского классика на русском языке.

Янка Купала
НАСЛЕДИЕ
(перевёл психолог Евгений Седов)

От предков испокон веков
Наследие осталось нам;
Среди своих и чужаков
Оно, как ласка наших мам.

О нём поют мне сказки-сны
Весенние проталины,
Осенний шелест чащ лесных
И в поле дуб с подпалиной.

О нём разбудит память мне
На липе аист клёкотом,
Лежащий старенький плетень
Вокруг села далёкого.

И это блеянье ягнят,
Занудный зов на пастбище,
Вороньи стаи, что галдят
Среди могил на кладбище.

В ночь тёмную и в светлый день
Богатство многоцветий
Храню, чтоб клад не сгинул в тень
И трутнем не был съеден.

Он вечный светоч для души,
Он сердце греет с детства,
Средь мрака вечного в глуши
Осветит путь сквозь зверства.

С ним дум семья и снов затон,
И сердце стайкой звонкою.
Зовётся же наследство то
Моей родной сторонкою.

Возможны следующие три варианта перевода второго четверостишия:

1. О нём навеют чудо-сны
Весенние проталины,
Осенний шелест чащ лесных
И в поле дуб с подпалиной.

2. О нём расскажут сказки-сны
Весенние проталины,
Осенний шелест чащ лесных,
На дубе том подпалины.

3. О нём мне бают сказки-сны
Весенние проталины,
Осенний шелест чащ лесных
И в поле дуб израненный.

Янка Купала
СПАДЧЫНА

Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкi-сны
Вясеннiя праталiны
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.

Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;

I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладбiшчы.

I ў белы дзень, i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з’едзены.

Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.

Жыве з iм дум маiх сям’я,
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.

Свои переводы белорусских песен посвящаю любимой жене Виктории, которая родом из Белоруссии.

С вами поэт, переводчик, психолог Евгений Александрович Седов.

Stihi. ru

08.07.2017 5:06:00

2017-07-08 05:06:00

Источники:

Https://stihi. ru/2020/11/20/3952

Янка Купала — Слово родное (Марина Влада-Верасень) / » /> » /> .keyword { color: red; } Янка купала стихи на русском языке

Янка Купала — Слово родное

Янка Купала — Слово родное

Могучее слово, ты, слово родное
Со мной наяву и во сне;
Встряхнуло мне душу звучанием новым,
Учило и пелось во мне.

Бессмертное слово, ты, слово родное!
Обиды и ложь победило;
Хоть гнали тебя, налагали оковы,
Да зря всё: живёшь, как и жило!

Свободное слово, ты, слово родное!
Смелей засверкай, веселей!
Хоть гадины шикают, кружатся совы,
Живёшь ты во славу людей.

Гонимое слово, ты, слово родное!
Греми над родимой землёй:
Что речь нам родная от края до края
Милее имущей чужой!

«ПОЭТ В РОССИИ – БОЛЬШЕ, ЧЕМ ПОЭТ.»
Из поэмы «Братская ГЭС» (1965)
Е. Евтушенко

А при большевиках в СССР тем более.

Янка Купала (Иван Доминикович Луцевич) родился в семье мелкого арендатора в ночь на Ивана Купалу 7 ИЮЛЯ 1882 года в местечке Вязынка Вилейского уезда Виленской губернии.
Существует поверье о том, что только в ночь на Ивана Купалу расцветает удивительная «Папараць-Кветка»,
Что по-русски означает Цветок Папоротника. Человек, хоть один раз, увидевший Цветок, становится свободным и счастливым – исполняются все его заветные желания. Возможно, именно это обстоятельство, рождение в Ночь на Ивана Купалу, и помогло выбрать псевдоним Ивану Луцевичу, а так же во многом определить и его будущую судьбу.

Образование получал в Петербурге и Москве, а зарабатывал на хлеб всем, чем только мог: работал разнорабочим, приказчиком в лавке, писарем, давал частные уроки, а для души сочинял стихи.

В 1905 году после революционных событий в России в результате был снят запрет на «ограничение в использовании местных языков», в т. ч. и в отношении белорусского языка. До тех пор язык, на котором говорили белорусы, официально не признавался как самостоятельное лингвистическое явление – его называли «простым», а чаще «мужицким».

После снятия запрета белорусская интеллигенция стала издавать свою газету «Наша доля». Однако в скором времени, после выпуска нескольких номеров, за излишний радикализм газета была закрыта. Но актив не сдавался и быстро придумал выход, возродив издание под новым именем «Наша Нива». Одним из активистов газеты был молодой поэт Иван Луцевич.

Первое его стихотворение «Мужик» было опубликовано в 1905 году русской газетой «Северо-Западный край», а с 1907 года Луцевич-Купала не только печатался в газете «Наша Нива», но и стал её редактором. Основной костяк журнала и белорусской литературы в целом, получивший название «нашенивцы» составили тогда Янка Купала, Якуб Колас, Максим Богданович, Змитрок Бядуля, Алесь Гарун.

Молодые писатели стали основоположниками новой белорусской литературы, впитавшей лиризм и напевность народной песни и лучшие достижения русской художественной культуры.

Поэма Купалы «На Дзяды» из книги «Шляхам жыцця», выпущенной в Петербурге издательством «Загляне сонца i у наша аконца» в 1913 году, стала настоящим манифестом «нашенивцев».

Янка Купала первым переложил на белорусский язык «Слово о полку Игореве», используя это произведение для призыва к единению славянских народов. Перевел на белорусский язык «Медный всадник» Пушкина, а так же произведения Шевченко, Мицкевича, Некрасова, Кольцова, Крылова.

Как поэт, получивший всероссийскую известность еще до 1917 года, Купала стал «выигрышной картой» советской пропаганды, «белорусским Горьким».

Свободное слово, ты, слово родное.

Stihi. ru

22.08.2017 17:28:57

2017-08-22 17:28:57

Источники:

Https://stihi. ru/2013/05/18/8528

МАГІЛА ЛЬВА | Янка Купала | Беларускія вершы | Белорусские стихи » /> » /> .keyword { color: red; } Янка купала стихи на русском языке

Вершы беларускіх паэтаў

Вершы беларускіх паэтаў

Нам продкаў кемкасьць захавала
Шмат весьцяў дзіўных з быўшых год,
Хоць гэтых весьці ўжо нямала
Ў няпамяць кінуў сам народ.

Усё ж яшчэ штось засталося
Унукам з прадзедаў жыцьця.
Няхай жа гэтыя калосьсі
Мінуць скараньне небыцьця!

Няхай той час, што згінуць мусіў
У беспрасьветнай векаў мгле,
Для беспрыпыннай Беларусі
Хоць толькі ў песьні ажыве.

Зьбіраць пачнем зярно к зярняці,
Былое ў думках ускрашаць,
Каб быт на новы лад пачаці
І сеўбу новую пачаць.

Пачнём дакапывацца самі
Разгадкі нашых крыўд і бед,
Што леглі цёмнымі лясамі
На нашай долі з даўных лет.

Пачнём някратаны паданьні
Сачыць пад бацькаўскай страхой,
Шукаць ад раньня і да раньня,
А толькі хай шукае свой.

Над быстрым Днепрам, дзе сягоньня
Стаяць Магілева муры,
Драмала пушча ў сотні гоняў,
Змагала громы і віхры.

На дрэва дрэва нагінала,
Адно к другому прыгняла,
Сукі з сукамі пасплятала
І зь ветрам гутарку вяла.

Ваўкоў, дзікоў, ласёў, мядзьведзяў
Была там днёўка і начлег
У летні час, і ў галаледдзе,
І ў зімавы глыбокі сьнег.

Людзей ня знаў лес гэты хмурны,
Зайздросна сьцежкі свае крыў,
Адно сваім дном Днепра бурны
Зь вясны да восені ўдаль плыў.

А з пушчы вырваўшысь на поле,
Шумеў і грозны слаў праклён,
Што не даваў яму лес волі –
Давіў гальлём з усіх старон.

У гэтай пушчы зь перадвекаў –
Што так драмала ўдоўж і ўшыр, –
Сялібу меў сабе Машэка,
Разбойнік страшны на ўвесь мір.

Даўней ня зналі так марнеці,
Як мы марнеем з году ў год,
Асілкаў шмат было на сьвеце,
Быў шмат дужэйшы наш народ.

Асілкам гэтакім ад роду
Машэка быў ў сваёй радні, –
Дзіцём нясьці ўжо мог калоду,
Якой трох сталых – не маглі.

Але хоць сілу меў такую, –
Нікому крыўды не рабіў, –
Натуру меў ён залатую,
Як бы ягнём, патульны быў.

Чаму ён так зьмяніўся з часам,
Што да разбойства давяло,
І да крыві людской стаў ласым,
Сваё пакінуўшы сяло?

Ці дома хлеба меў замала,
Ці крыўду вызнаў ад каго,
Ці мо прастору не ставала,
І ў пушчы стаў шукаць яго?

Ўсё гэта не было прычынай,
Але, як вестка падае,
Была прычынаю дзяўчына,
Машэка згінуў празь яе.

У вёсцы той, дзе жыў ён змалку,
Дзе пасьціў, дзе араў, касіў,
На воку дзеўку меў, Натальку,
Аб ёй адной ён толькі сьніў.

Былі з сабою адналеткі,
На прызьбе рыліся ў зямлі,
На сенажаці рвалі кветкі,
Ўдагонкі разам часта йшлі.

Як толькі ён яе дагоніць,
Як пёрка носіць на руках,
Сьмяецца, весела гамоніць,
Хоць там дзяўчыну мучыць страх.

Калі ўжо сталі падрастаці,
К рабоце трэ было ісьці,
Дык ці то ў полі, ці то ў хаце
Умелі той таго найсьці.

Аб чым з сабой тады ўдваёчку
Снавалі думкі, сеўшы ў рад, –
Пытаць аб гэтым трэба ночку
І за акном вішнёвы сад.

Жылі. Дзянькі за днямі гналі
Так ад вясны і да вясны.
Пасьля і самі не спазналі,
Як палюбіліся яны.

Каханьне – лёгкая прынада
Для сэрцаў чуткіх, маладых,
Хоць бы гнязьдзілася ў ім здрада,
Хоць гэта б яду быў кяліх.

Усе мы п’ём яго з дурноты,
Жывём ні явай і ні сном.
А прападзе к яму ахвота –
Тады – па часе ўжо – плюём.

На гэту вудачку каханьня
Папаў Машэка, як ня свой;
Ані спакою, ні прыстаньня
Ня меў ён з гэтаю бядой.

Сябе сам кінуў у няволю
Дзявочых ласк і пустаты;
Пацех меў шмат, цярпеньня болей,
То весел быў, то – як струты.

Дзяўчына. ведама, дзяўчына –
Хто там згадаў, што ў ёй сядзіць;
Любіла ж, пэўна, хоць часінай, –
У лес па гэта не хадзіць.

Машэка гэтакі асілак,
Што рваў дзярэўе з каранём,
Ў рукох яе стаў як апілак:
Яго забрала хараством.

О, шмат прыгожанькіх дзяўчатаў
Старонцы нашай Бог прыдбаў!
Царэвіч ехаць мог бы ў сваты
К ёй не адной, каб толькі знаў.

Душы і сэрцайка такога
І той бязьмернай дабраты
Шукаці хіба толькі ў Бога, –
Ў другіх людзей ня знойдзеш ты.

На беларускую дзяўчыну,
Калі тут праўду ёй аддаць,
Ніхто йшчэ каменем не кінуў
І не паважыцца кідаць.

Наталька ў вёсцы між сваімі
Найпрыгажэйшаю была,
Грудзямі, шчочкамі, вачыма,
Як мак, між макамі цьвіла.

Павеўна, як дасьпелы колас,
Ішла наперад у танок,
З грудзей гарачых звонкі голас
Зьмяняла ў песьню – як званок.

Прыхільна хлопцы аглядалі
Яе павабны гібкі стан,
Дый толькі сьціха уздыхалі.
Адзін Машэка быў тут пан.

Той панства меў недаўгавечна,
Канаў пацехі час сьвяты:
Па Днепру выпала канечна
На Украіну гнаць плыты;

Машэку йкраз чарга папала.
Спачатку слухаць не хацеў;
Быць можа, на яго бы стала,
Бо не на жарты сілу меў,

Але Наталька ўгаварыла:
«Едзь! штось заробіш к жаніцьбе».
Ну, як тут не паслухаць мілай!
І наш Машэка, у жальбе

Па ненаглядненькай дзяўчыне,
Паплыў з плытамі ў край чужы
Таей Дняпровай гладдзю сіняй
Ад роднай прадзедаў мяжы.

Зямля сябе у зелень скрыла,
Лес цёмны зь ветрам гаманіў,
Зязюля век людзям лічыла,
А сонца цешылася зь ніў.

Машэка плыў, марнеў зь нягоды,
Аддыху рэдка меў калі,
І думаў, каб хаця ўжо воды
Яго Дняпровы не змаглі.

Ў дарозе шчасьце паручыла,
Загнаў да Кіева плыты,
Дамоў вяртаўся з новай сілай
Пабачыць родныя куты,

Натальку любую сустрэці,
Аджыць агнём яе вачэй,
Бо гэткіх вочак на ўсім сьвеце
Ён не сустрэў ані ў аднэй.

Сьпяшыць няўпынна, крок за крокам,
Мінае поле і лясы.
Зямлі сваёй жаданым вокам
Шукае, як канюх расы.

Штось каля Ўзьвіжаньня дабраўся
Дамоў з далёкай чужыны.
О, лепш бы першай не даждаўся,
Як нарадзіўся ён, вясны!

Бядак дачуўся ад суседаў,
Што ўжо Наталькі маладой
Не засталось даўно і сьледу, –
Як бы Дняпровай сплыў вадой.

Сплыла і ўся яго надзея
Дажыць у радасьці жыцьцё.
Каханьне ў сэрцы гэтак сеяў,
А жаць прыйшлося пракляцьцё.

Непадалёк, дзе жыў Машэка,
Быў двор вялікі, а ў двары
Стаялі хорамы ад векаў
Над самым Днепрам, на гары.

Абведзен быў высокім мурам
Палац, як той астрог, кругом,
Сталетні ліпы ўкруг панура
Стагналі ночаю і днём.

Баярын тамка жыў багаты,
Яшчэ лятамі малады,
Да сваявольства быў заўзяты,
Па-свойму час губляў з нуды.

Усюды броіў самазбродам,
Тварыў закон свой і свой суд
Над абнядоленым народам,
Што збыць ня меў сіл сваіх пут.

Паціху толькі ў вёсках людзі
Маркотну гутарку вялі
Аб крыўдах тых, што ім на грудзі
Праз пана каменем ляглі.

О, як адзін хто праз другога
Цярпіць, то йшчэ тут паўбяды,
Але ня скрыці ад нікога
Нам крыўды цэлай грамады!

Празь вёску са сваёй дружынай
Баярын гэты ехаў раз,
І ля Натальчынай хаціны
Ён затрымаўся на папас.

Тут хараство яму дзявоча
Упала ў вочы, бо нідзе
Яго ня бачылі йшчэ вочы
Штось прыгажэй у прастаце.

Як грозны быў, дык стаў лісьлівы,
Пачаў к дзяўчыне падсядаць,
Пускаць туман і, як бы дзівы,
Ёй брэдні ўсякія складаць.

Што гаварылі, чым ёй кадзіў –
Ня варта паўтараці тут,
Але з тых пор, як па загадзе,
Ён спадабаў вясковы кут.

Тады-сяды стаў заглядаці
Ўсё да Натальчыных акон,
Хоць і глядзелі бацька, маці
На гэта коса зь першых дзён.

Пасьля к сабе яе стаў клікаць.
Яна ішла за ім, як цень,
Аж пачала ўся вёска тыкаць
На дзеўку пальцамі штодзень.

Людская хітрасьць даніманьнем
Патрапіць шмат зла натварыць,
Калі прыкінецца сьвятляным
Сьвятлом, што праўдаю гарыць.

Душу вам лёстачкамі выйме
І павядзе на павадку
Яе пуцінамі крывымі,
І ўжо ня ўскрэснуць бедаку.

З Наталькай выйшла гэтаксама,
Сама к бядзе пайшла сваей,
Зьвязаўшы дружбай сябе зь ямай,
Ня дбала сьвету і людзей.

Забыла ўсе Машэкі ласкі,
Каханьне шчырае яго, –
Пад чарам ворагавай казкі
Зраклася мілага свайго.

Не прачувала горкай долі,
Якую лёс людзям нашле;
Раз, як пайшла у двор, дык болей
Яе ня ўбачылі ў сяле.

Сваю так сетку распускае
На мух услужлівы павук,
Пакуль ня ўваліцца якая
І ўсіх ня выведае мук.

Мінула восень, а за ёю
Прыйшла з марозамі зіма.
Машэка жыў з сваёй сям’ёю, –
Ня жыў, а блукаўся, як цьма.

Як бы ня чуў дакучных кпінак,
Адданы гору і жальбе;
Ўжо ведаў, дзе найшла прыпынак
Яго Наталька для сябе.

Падчас бліжэй к двару падходзіў,
Страшэнна кляў і выгражаў
І страх на стражу ўсю наводзіў,
Якую пан сабе дзяржаў.

Але ня меў Машэка сілы
Такой, што сьцены б разваліў
Туды, дзе вораг зь яго мілай
Пасьцель пуховую дзяліў.

Ня мог на мак яму зьмяць косьці,
Пракляцьце толькі прызываў,
Ад сьцен адходзіў з большай злосьцю
І штосьці жудкае кнаваў.

З дня ў дзень хмурней ён станавіўся,
Расла ў ім помста, як зьмяя, –
І сам, як гадзіна, ў ёй віўся,
Ў жыцьці ня бачачы пуцьця.

Што ёсьць на сьвеце горш ад помсты,
Што знойдзеш ад яе страшней,
Каго ня згоніць зь сьцежкі простай,
Ня ўкіне ў цьму, за ноч цямней?

Душу і думы атумане,
Ачэпіць зводным павуцьцём,
І распасьцяжыць уладаньне
Над целам, над усім жыцьцём.

Засела так яна ў Машэкі,
І суладаць зь ёю ня мог,
Крыві б пусьціў, здаецца, рэкі
І ў іх бы з крыўдай сваёй лёг.

Крывёй ці віннай, ці нявіннай
Насьмерць упіўся бы з душой,
Другіх губіў бы і сам гінуў,
Абы цярпеў чужы і свой.

У муках страшных дачакаўся
Машэка першых дзён вясны
І зь вёскай роднай папрашчаўся,
Уцёк з радзімай стараны.

У пушчу ўцёк, у ёй асеўся,
Зьмяніўся ўвесь, як ваўкалак,
У скуру воўчую адзеўся
І стаў на жыр выходзіць так.

Так страшным стала яго імя
На ўсю аколіцу з тых дат
Паміж сваімі і чужымі,
Як страшны імем сваім кат.

З сваёй бярлогі на дарогу
Вылазіў грозны, з булавой,
Як пошасьць, сеяў скрозь трывогу,
Загоны росячы крывёй.

Спачатку дань жыцьцём плацілі
Яму адны багатыры,
Пасьля знаходзілі ў магіле
Спачын і вёсак жыхары.

Не памагалі мольбы, чары, –
Крывавы суд тварыў, караў;
Абезгалоўлены ахвяры
З сабою ў пушчы забіраў.

Дарма шукаюць яго схову
Бацькі забітых і сыны,
Адно зьбірае больш галоваў
Ён зь непамернай той вайны.

Штодзень расьце Машэка ў славу,
Расьце з крывавага жніва,
Бароніць пушча яго справу,
А гімн пяе яму сава.

Ці доўга йшчэ бы гаспадарыў
Ён гаспадаркаю такой,
Крывёй палошчучы папары,
Крывёй гарачаю людской,

Каб не сустрэў сярод дарогі
Адно здарэньне, як той вір,
Калі раз, выбрыўшы зь бярлогі,
Йшоў з булавой сваёй на жыр.

Ішоў і ўбачыў, як карэта
Напроць кацілася якраз;
Машэка рады знайдзе гэтай
І не марнуе дарма час.

Мінута. Ўжо стрымаў ён коні,
Як сноп зваліўся ўжо фурман,
Ўжо булавой у дзьверцы звоне,
З карэты скочыў к яму пан.

Але ня ўсьпеў і азірнуцца,
Як на зямлі няжыў ляжыць;
Машэка доўбняй замахнуцца
Яшчэ на некага сьпяшыць.

І дзіва дзіў: рука самлела,
Сьлязамі вочы залілісь.
Наталька тут яго сядзела
І так глядзела, як калісь!

Як чалавек ні азьвярэе
Зь якіх там колечы прычын, –
Надойдзе час і азарэе
Яго душа хоць міг адзін.

Чуцьцё прабудзіцца людское
Дабро у сэрцы ажыве,
І зацьвітуць красой сьвятою
Дзіцячы думкі ў галаве.

Чуць толькі ўгледзеў у калясцы
Машэка любую сваю, –
Ў яе ўтануў даўнейшай ласцы,
Ёй пакарыўся без баю.

Бы тую пёрынку птушыну,
Ў сваю бярлогу яе нёс,
Зь лісточкаў мяккую пярыну
Ёй слаў, і сам у радасьць рос.

Быў рад сваёй так доўгай згубе,
Ў нагох з пакораю сядаў,
Як здаўна, песьціў і галубіў
І словы чулыя складаў.

А толькі бедную Натальку
Жыцьцё зь ім цешыць не магло,
Як тую грэшную русалку –
Жывыя людзі і сьвятло.

Спазнаўшы панскія раскошы,
Дзіцё сяла і грамады,
Ня мела сіл змагчы ў пустошы
І адзіноцтва, і жуды.

Хоць на Машэку спазірала
Прыхільным поглядам падчас,
А ўсё у думках штось кнавала,
Агонь благі ў вачох ня гас.

У думках думала няўпынна,
Як ёй разбойніка згубіць,
Якога не магла нявінна
Ўжо так, як некалі, любіць.

Раз, калі спаў Машэка зь ёю,
Зрабіць надумала сваё –
За кроў пралітую крывёю
Яму яго забраць жыцьцё.

Паціху ўстала, нож агромны
Ўзяла ў яго з-пад галавы
І утапіла ў шыі соннай,
Ды той застаўся йшчэ жывы.

Яна другі раз замахнула
І трэйці раз перавяла, –
Яго і жылка не дрыгнула, –
Душа ад цела адышла.

Так страшны той разбойнік згінуў,
Што ўмеў любіць і забіваць;
На грэх пусьціўся празь дзяўчыну
І мусіў празь яе сканаць.

Яна, сваё зрабіўшы дзела,
Ўжо страхам гнаная нямым,
У вёску родную ляцела
І расказала аб усім.

Прынесла добрыя ўсім весьці,
Што ўжо разбойніка няма;
Яе віталі добрай чэсьцю,
З усімі цешылась сама.

Вяла з сабой сяло народу,
Дзе спаў Машэка вечным сном,
Куды йшчэ ўчора усе ходы
Былі закрытыя людзём.

Сышлася вёска над Машэкай
Нядаўну бачыці гразу,
І не было там чалавека,
Каб хоць адну пусьціў сьлязу.

Йшлі ад яго к гары вялікай,
Ахвяры дзе яго ляглі, –
Касьцей знаходзілі бязь ліку,
Галоў бязь ліку там знайшлі.

Капалі ў пушчы дол глыбокі,
Дно высьцілалі у кару,
І насып сыпалі высокі –
Машэку насып, як цару.

А на гары той недалёкай
Хавалі косьці у зямлі
Ахвяр, што ад рукі нялёгкай
Бяз часу на той сьвет сышлі.

За днямі дні пабеглі шпарка,
Ў няпамяць шоў за годам год,
Мянялась сьвету гаспадарка,
Жыцьцё-быцьцё зьмяняў народ.

Той насып, дзе ляжаў Машэка,
У мох і дзерава аброс;
Пякла улетку яго сьпека,
Зімой трашчаў над ім мароз.

Машэкі імем сталі маткі
Пужаць, калышучы, дзяцей,
А кумкі, зьбегшысь на папрадкі,
Аб ім шаптаць адна аднэй.

Яго высокую магілу –
Дзе лес ды вецер панаваў, –
Знаць, што вялікую меў сілу,
«Магілай Льва» народ назваў.

Над ёю з часам дрэвы палі,
І горад вырас, як зь зямлі,
Яго Магілевам назвалі,
Бо йнакш прыдумаць не маглі.

Там, дзе пушчар быў і балота, –
Муры глядзяцца у раку,
Зіяюць вежы пазалотай,
Жыцьцё кіпіць, як у гаршку.

Пры самым мейсцы, дзе хаваці
Людцы нябожчыкаў нясуць,
Гару з магілкамі відаці –
Яе Машэкавай завуць.

І ціха, ціха на гары тэй
Чарнеюць пліты і крыжы,
То летнім сонейкам сагрэты,
То зьзябшы ўзімку, ў маразы.

Падчас вясной заблудзіць птушка,
Зазвоніць песенькай сваей,
Павесялее сьпяча душка
Ды ўзноў засьне яшчэ мацьней.

А пад гарой Дняпровы хвалі
Зь вясны да восені шумяць
І штось гавораць цёмнай далі,
А што? – нам, грэшным, не паняць!

Але ня меў Машэка сілы Такой, што сьцены б разваліў Туды, дзе вораг зь яго мілай Пасьцель пуховую дзяліў.

Vershy. ru

26.06.2019 19:57:45

2019-06-26 19:57:45

Источники:

Http://vershy. ru/content/mag-la-lva

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *